Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка наведае ЧАЭС: «Чарнобыль — гэта вялікая чалавечая трагедыя, эпіцэнтар якой застаецца на ўкраінскай зямлі»


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка спадзяецца на дапамогу міжнароднай супольнасьці ў завяршэньні будаўніцтва саркафага над разбураным рэактарам АЭС.

Ва Ўкраіне адзначаюць 29-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі.

Выбух на чацьвёртым энергаблёку Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года прывёў да радыеактыўнага забруджваньня шырокіх тэрыторый Украіны, Расеі і Беларусі. Агульная колькасьць ахвяр трагедыі, па розных ацэнках, склала ад дваццаці пяці да ста тысяч чалавек. Аварыя стала найбуйнейшай катастрофай у гісторыі грамадзянскай ядзернай энэргетыкі.

У Кіеве ля помніка ахвярам Чарнобыльскай трагедыі сёньня адбудзецца мітынг-рэквіем.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў спачуваньні загінулым, якія ліквідавалі наступствы выбуху на Чарнобыльскай АЭС, і выказаў надзею, што сусьветная супольнасьць дапаможа Ўкраіне завяршыць будаўніцтва саркафага над разбураным рэактарам атамнай станцыі. Парашэнка заявіў, што «Чарнобыль — гэта вялікая чалавечая трагедыя, эпіцэнтар якой застаецца на ўкраінскай зямлі». Сёньня, як чакаецца, прэзыдэнт Украіны наведае Чарнобыльскую АЭС.

Новая ахоўная абалонка над абломкамі чарнобыльскага рэактара павінна зьявіцца да канца 2017 года. Раней завяршэньне будаўніцтва намячалі на 2015 год. Агульны кошт аб’екту «Сховішча» ацэньваецца больш чым у 2 мільярды эўра.

У Беларусі дэмакратычныя сілы праводзяць традыцыйную акцыю, прымеркаваную да гадавіны выбуху ў Чарнобылі. Дэманстранты выступаюць супраць будаўніцтва ў рэспубліцы першай атамнай электрастанцыі, а таксама супраць зьяўленьня на тэрыторыі краіны расейскіх вайсковых базаў. Адзін зь лёзунгаў акцыі: «Не расейскай ядзернай пагрозе!».

XS
SM
MD
LG