Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: Расейскія хакеры атрымалі доступ да пошты Барака Абамы


Амэрыканская газэта New York Times сьцьвярджае, што расейскія хакеры, якія атакавалі кампутарную сыстэму Белага дома ў мінулым годзе, атрымалі доступ да незасакрэчаных электронных лістоў Барака Абамы.

Па дадзеных газэты, узлом аказаўся нашмат больш сур’ёзным, чым прызнавалі ўлады.

Унутраныя абароненыя кампутарныя сеткі закрануты не былі, аднак хакеры атрымалі доступ да незасакрэтных уваходзячых і сыходзячых лістоў амэрыканскага прэзыдэнта.

Паводле чыноўнікаў Белага дома, якіх цытуе газэта, ніякай сакрэтнай інфармацыі хакерам атрымаць не ўдалося, але сярод атрыманай ўзломшчыкамі інфармацыі маглі быць расклад Абамы, яго перапіска з амбасадарамі і дыпляматамі, а таксама абмеркаваньне прызначэньняў, законапраектаў і палітыкі.

Па дадзеных выданьня, у многіх высокапастаўленых чыноўнікаў амэрыканскай адміністрацыі ў кабінэце стаіць два кампутары — адзін спэцыяльны, для сакрэтнай сувязі, а другі звычайны, для штодзённай камунікацыі.

XS
SM
MD
LG