Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Казахстане праходзяць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары


На выбарах прагназуецца перамога 74-гадовага Нурсултана Назарбаева, які фактычна кіруе краінай з 1989 года, калі ён заняў пасаду першага сакратара ЦК Кампартыі Казахстану.

Яго супернікі — камуніст Тургун Сыздыкаў і лідэр Фэдэрацыі прафсаюзаў Абельгазі Кусаінаў.

Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары 2015 афіцыйна былі прызначаныя Асамблеяй народаў Казахстана, «каб даць прэзыдэнту краіны Нурсултану Назарбаеву новы мандат агульнанацыянальнага даверу... каб краіна ня зьбілася з свайго стратэгічнага курсу і працягнула прасоўваньне ў трыццатку найбольш моцных дзяржаваў сьвету».

Чарговыя і прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары ў Казахстане былі прызначаныя на 2017 год.

XS
SM
MD
LG