Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нэпале абвешчана надзвычайнае становішча, колькасьць ахвяр землятрусу перавысіла тысячу


У Нэпале пасьля катастрафічнага землятрусу абвешчана надзвычайнае становішча.

Колькасьць ахвяр землятрусу ў чатырох краінах рэгіёну перавысіла тысячу на фоне выратавальных работ, якія праходзяць у вельмі складаных умовах. Удакладненая магнітуда землятрусу склала 7,8.

Па наступствах яго ставяць на другое месца пасьля трагедыі 1934: тады землятрус магнітудай 8 забраў жыцьці 10 тысяч чалавек. Самы сур’ёзны ўрон нанесены сталіцы краіны Катманду: там разбураны жылыя будынкі і славутасьці, зьнішчаныя дарогі, на большай частцы тэрыторыі папсаваныя камунікацыі.

Тэлеканал CNN са спасылкай на МУС паведаміў пра больш чым за 1400 загінулых у Нэпале. Яшчэ каля 50 чалавек загінулі ў суседніх краінах: Індыі, Кітаі і Бангладэш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG