Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Землятрус у Нэпале — загінулі каля 700 чалавек


Разбураныя сотні дамоў, у тым ліку пабудаваная ў 19 стагодзьдзі вежа Дхарахара, пад рэшткамі якой могуць знаходзіцца ня менш за 50 чалавек.

Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў Нэпале магнітудай 7,9 па апошніх дадзеных складае 618 чалавек. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Па дадзеных Геалягічнай службы ЗША, эпіцэнтар падземных штуршкоў знаходзіўся прыкладна ў 80 кілямэтрах на паўночны захад ад сталіцы краіны Катманду на глыбіні 15 кілямэтраў. Землятрус выклікаў сход лавіны на Эвэрэсьце. Зачынены аэрапорт сталіцы Нэпала, парушаныя транспартныя злучэньні і тэлефонная сувязь, спынена энэргазабесьпячэньне.

Падземныя штуршкі адчуваліся ў Пакістане і Індыі.

XS
SM
MD
LG