Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія ўлады не дапамогуць «Начным ваўкам»


Аўтар: www.petrvyoral.cz

Аўтар: www.petrvyoral.cz

Міністэрства замежных справаў Чэхіі адмовіла Расеі ў аказаньні дапамогі пры праезьдзе расійскіх байкераў з клюбу «Начныя ваўкі» праз Чэхію. Байкеры павінны самі падаць у кампэтэнтныя чэскія органы просьбы аб дазволе, аднак разгледзець іх своечасова будзе складана, піша idnes.cz.

Міністэрста паведаміла пра гэта ў пятніцу ў заяве для прэсы. «Міністэрства замежных справаў атрымала ноту Расейскай Фэдэрацыі з просьбай аб дапамозе пры транзіце расійскіх байкераў праз тэрыторыю Чэскай Рэспублікі ў найбліжэйшыя дні. З увагі на прыватны характар акцыі і МЗС у сваёй рэакцыі адказала, што неабходна, каб найперш расійскія байкеры папрасілі кампэтэнтныя органы Чэскай Рэспублікі аб адпаведных дазволах, неабходных для побыту і транзыту праз Чэхію», сказана ў заяве міністэрства.

З гэтай прычыны чэскае МЗС ня можа даць згоду на плянаваную акцыю, бо ня мае на гэта паўнамоцтваў.

«З увагі на дату плянаванага праезду будзе вельмі складана гэтыя запыты, калі яны будуць пададзеныя, належна апрацаваць», дадалo міністэрства.

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Земан раней заяўляў, што ён у праезьдзе расейскіх байкераў ня бачыць нічога дрэннага. «Я ня бачу нічога дрэннага ў праезьдзе байкераў, якія хочуць зноў прывезьці расейскі сьцяг у Бэрлін і адзначыць так сямідзесяцігодзьдзе з дня заваёвы Бэрліну Чырвонай Арміяй», — сказаў Зэман. Паводле яго, з гэтага «як звычайна, робяць істэрыю».

Пытаньнем праезду расійскіх байкераў праз Чэхію мае заняцца ў панядзелак чэскі ўрад. Забароны праезду «Начных Ваўкоў» патрабуе ініцыятыва Open Doors, чые прадстаўнікі сакратарыяту ўраду ў пятніцу заяву з 1170 подпісамі.

XS
SM
MD
LG