Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вокладка францускага часопіса ELLE у колерах георгіеўскай стужкі абурыла ўкраінцаў


Украінская вэрсія часопісу Elle зьмяніла вокладку новага нумару, на якой быў здымак амэрыканскай акторкі Мішэль Уільямс у сукенцы колераў георгіеўскай стужачкі.​

Вокладка выклікала хвалю спрэчак і крытыкі з боку ўкраінскіх карыстальнікаў сацсетак, паведамляе ВВС.

Напярэдадні на вуліцах Кіева зьявіліся рэклямныя шыльды з вокладкай травеньскага выпуску Elle з Ўільямс у сукенцы ў аранжава-чорную палоску ад Louis Vuitton.

Адным зь першых сваё абурэньне выказаў былы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандар Брыгінец, пасьля чаго рэклямныя канструкцыі былі прыбраныя.

«Вось як грошы Пуціна трансфармуюць сьвядомасьць сьвету [...] Яны, пуцінцы, лезуць, як прусакі ва ўсе шчыліны. [...] Часопіс зрабіў сабе відавочную ганебную „георгіеўскую“ антырэкляму», — напісаў Брыгінец на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» .

Многія ўкраінскія карыстальнікі называюць вокладку правакацыйнай і праплочанай, адзначаючы, што такое сукенка на акторцы зьявілася менавіта ў травеньскім нумары, калі ў Расеі адзначаецца 70-годзьдзе перамогі ў Другой сусьветнай вайне, якую там называюць «Вялікай Айчыннай».

XS
SM
MD
LG