Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 красавіка: БССР увайшла ў склад заснавальніц ААН


Залатая рыбалка на рацэ Лясной. Алег Грыцавец
Залатая рыбалка на рацэ Лясной. Алег Грыцавец

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 ці на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам праводзіць сымпозіюм «Даступная адукацыя цягам усяго жыцьця для людзей з абмежаваныміразумовымі здольнасьцямі». Месца правядзеньня — менскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ё. Рау.

Менск — кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Чэскай Рэспублікі на ўзроўні намесьнікаў міністраў, у тым ліку ў пытаньнях супрацы Беларусі і ЭЗ.

У гісторыі

1706 — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая.

1919 — польскія войскі занялі Горадню.

1945 — БССР прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніц ААН.

1996 — у Менску адбываюцца масавыя арышты ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», які прайшоў напярэдадні.

У памяці

1494 — нарадзіўся Сулейман I, асманскі султан.

1584 — памёр Мікалай Радзівіл «Руды», дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1782 — нарадзіўся Нікалё Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазытар.

1791 — нарадзіўся Самуэль Морзэ, амэрыканскі мастак і вынаходнік.

1878 — нарадзіўся Станіслаў Любіч-Маеўскі, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог.

1967 — памёр беларускі філёзаф Мікола Алексютовіч.

1998 — памёр беларускі гісторык Вітаўт Тумаш. Родам ён быў зь Вялейшчыны, вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў газэту «Раніца» ў Бэрліне. Пасьля вайны апынуўся на эміграцыі і браў чынны ўдзел у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку.

2006 — памёр Міхал Вітушка, кіраўнік беларускага нацыянальнага антысавецкага руху супраціву ў Савецкім Саюзе.

Цытата

«Пачатак кар’еры — дар багоў; астатняе — цяжкая праца».

Нікалё Паганіні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG