Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі аштрафавалі журналістаў за «незаконнае інтэрвіюяваньне без акрэдытацыі»


Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

24 красавіка суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў журналістаў-фрылансэраў Натальлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага на 5,4 мільёна рублёў кожнага за парушэньне заканадаўства аб СМІ.

24 красавіка суд Цэнтральнага раёна Гомеля аштрафаваў журналістаў-фрылансэраў Натальлю Крывашэй і Кастуся Жукоўскага на 5,4 мільёна рублёў кожнага за парушэньне заканадаўства аб СМІ.

Суд разглядаў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя Нараўлянскім РАУС за «незаконны выраб прадукцыі СМІ», перадае БелаПАН.

Натальля Крывашэй

Натальля Крывашэй

Паводле пратаколаў, журналісты 12 сакавіка, «ня маючы адпаведнай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў, незаконна інтэрвіюявалі жыхароў вёскі Буда-Галаўчыцкая Нараўлянскага раёну, тым самым незаконна ўдзельнічалі ў вырабе прадукцыі СМІ».

Сюжэт пра тое, што ў Нараўлянскім раёне пэнсіянэры вымушаныя плаціць вялікія сумы за свае дамы, быў паказаны ў эфіры тэлеканалу «Белсат».

Судзьдзя Марына Дамненка адхіліла хадайніцтвы, каб працэс вёўся на беларускай мове. Яна таксама адхіліла хадайніцтва Кастуся Жукоўскага, каб яму далі час падрыхтавацца да працэсу і, магчыма, скарыстацца паслугамі адваката, Яшчэ адно хадайніцтва, якое судзьдзя не задаволіла, было аб адводзе суду. Таксама журналіст прасіў даць яму магчымасьць памаліцца перад судом, але і гэтае хадайніцтва судзьдзя адхіліла. Кастусь Жукоўскі заўважыў, што такім чынам судзьдзя абразіла яго рэлігійныя пачуцьці.

Натальля Крывашэй нагадала суду, што Канстытуцыя гарантуе ёй права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Яна не прызнала сябе вінаватай, як і яе калега. Жукоўскі адзначыў, што вінаваты толькі ў тым, што жыве тут і кажа праўду.

З пастановай суду журналісты ня згодныя і будуць яе абскарджваць.

XS
SM
MD
LG