Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 25 красавіка 2015: «Начныя ваўкі» ў Менску


Стары мост. Рака Лясная
Стары мост. Рака Лясная

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначацца.

Афіша:

У палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі выступяць найлепшыя бас-гітарысты гораду. Пачатак а 18:00.

Расейскі клюб байкераў «Начныя ваўкі» ў рамках заплянаванага мотапрабегу Масква-Бэрлін зьбіраецца наведаць Плошчу Перамогі ў Менску.

У гісторыі:

1868 — нарадзіўся Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзяяч.

1926 — нарадзіўся Яфрэм Сакалоў, савецкі партыйны дзяяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ ад 1987 да 1990 году.

1939 — нарадзілася Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая.

1945 — сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў.

1945 — пачатак Сан-Францыскай міжнароднай канфэрэнцыі 50 краін па выпрацоўцы Статуту ААН.

2005 — Баўгарыя і Румынія падпісалі дамовы пра далучэньне да ЭЗ.

У памяці:

1938 — памёр Павал Горын-Каляда, беларускі навуковец, дзяржаўны дзяяч.

1975 — памёр Віктар Войтэнка, беларускі палітычны і рэлігійны дзяяч.

Цытата:

Змарыўся, Сьцёпачка, змарыўся,
Выдаткаваўся да асноў.
І толькі з крыўдай не зьмірыўся,
Што гады плодзяцца ізноў.

— Вы пра каго? — Ды пра фашыстаў!
Ізноў гадзючы іх клубок
Засыкаў і заварушыўся,
Зусім забыўшыся на ўрок.

Каб хто сказаў тады, на Эльбе,
Што так павернецца ў жыцьці —
Дальбог, бабахнуў бы са стрэльбы
І — «божа, грэх мой адпусьці!»

Падумаць толькі: гад ня верыць,
Што ў сьвеце міру я хачу!
А як у мір уклад мой зьмераць
І чым яшчэ я заплачу?

Бацькоў, братоў і жонку зь дзецьмі —
Усіх паклала ў дол вайна.
І нейкі гіцаль лічыць дзесьці,
Што гэта міру — не цана?

Ніл Гілевіч, з паэмы "Родныя дзеці".​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG