Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхі і славакі: Запынім «Начных ваўкоў»!


аўтар: www.petrvyoral.cz

аўтар: www.petrvyoral.cz

Больш за 70 вядучых прадстаўнікоў культурнага і грамадзкага жыцьця Славаччыны і Чэхіі зьвярнуліся з заклікам да ўладаў сваіх краінаў, а таксама да ўладаў Польшчы, Аўстрыі і Нямеччыны не дазволіць праезд расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі» па сваёй тэрыторыі.

Паводле ранейшых паведамленьняў, «Начныя ваўкі» заплянавалі свой мотапрабег з Масквы ў Бэрлін праз тэрыторыю шасьці краінаў: Беларусі, Польшчы, Славаччыны, Чэхіі, Аўстрыі і Нямеччыны. Заяўленая мэта мотапрабегу, які мае пачацца 25 красавіка — адзначыць 70-годзьдзе перамогі над фашызмам.

«Банда байкераў Начныя ваўкі хоча адзначыць 70-тыя ўгодкі заканчэньня вайны ў Бэрліне, — пішуць згаданыя прадстаўнікі ў сваім закліку. — Хоча яшчэ раз, празь семдзесят гадоў пасьля заканчэньня вайны, сымбалічна заняць свабодны Бэрлін, свабодную Варшаву, Прагу, Браціславу. Але давайце не ствараць сабе ілюзій! Пасланьне банды байкераў „Начныя ваўкі“ адносіцца не да перамогі над фашызмам, не да свабоды і міру, а падтрымлівае замежную экспансію расейскай дзяржавы. Начныя ваўкі пашыраюць нянавісьць супраць Украіны і зьяўляюцца ў Расеі апорай антыўкраінскіх дзеяньняў. Банда „Начных ваўкоў“ апраўдвае вялікадзяржаўныя прэтэнзіі Расеі да сёньняшняй мірнай Эўропы».

Зварот быў пададзены міністрам замежных і ўнутраных справаў Славаччыны ды ў амбасады Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі і Нямеччыны ў Браціславе.​

XS
SM
MD
LG