Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША засудзілі былога дырэктара ЦРУ


Дэвід Пэтрэўс, 2011 год
Дэвід Пэтрэўс, 2011 год

Дэвід Пэтрэўс пакараны двума гадамі ўмоўна і штрафам за выдачу сакрэтнай інфармацыі каханцы.

Былы военачальнік і дырэктар ЦРУ Дэвід Пэтрэўс быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна і штрафу ў 100 тысяч даляраў у чацьвер пасьля таго, як прызнаў сябе вінаватым у няправільным абыходжаньні з сакрэтнай інфармацыяй.

Адстаўны чатырохзоркавы генэрал прызнаўся ў тым, што перадаваў інфармацыю палюбоўніцы, якая пісала яго біяграфію. Ён прызнаў сябе вінаватым у фэдэральным судзе ў горадзе Шарлат, штат Паўночная Караліна, па абвінавачваньні ў дробным злачынстве, а менавіта недазволеным перамяшчэньні і захоўваньні сакрэтных матэрыялаў.

Судзьдзя падняў суму штрафу з 40 тысяч даляраў да 100, адзначыўшы, што штраф павінен быць вышэйшым, каб мець карны характар.

Пэтрэўс, які служыў камандуючым войскамі ЗША ў войнах у Іраку і Аўганістане, падаў у адстаўку з пасады дырэктара ЦРУ ў 2012 годзе пасьля таго, як высьветлілася, што ў яго быў раман зь біёграфам, афіцэрам запасу сухапутных войскаў Полай Бродвэл.

Судзьдзя таксама заявіў, што адвакаты перадалі лісты ад кіраўнікоў дзяржаў і высокапастаўленых амэрыканскіх вайскоўцаў, якія называюць Пэтрэўса адным зь лепшых палкаводцаў свайго пакаленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG