Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЖЫВУЮ: System of a Down выступае ў Ерэване з нагоды 100-годзьдзя пачатку генацыду армянаў


Да сотай гадавіны масавых забойстваў армян вядомы рок-гурт System of a Down арганізаваў сусьветнае турнэ, з канцэртнай праграмай «Абудзіць душы» (Wake Up The Souls).

Рок-гурт на сваёй афіцыйнай старонцы SOAD разьмясьціў відэаматэрыял з заклікам «Далучайцеся да нас, каб дасягнуць справядлівасьці ў гэтым пытаньні». Канцэрты System of a Down ўжо адбыўся ў Лёндане, Кёльне, Ліёне, Брусэлі, Амстэрдаме і Маскве.

Канчатковай кропкай турнэ будзе Ерэван. Канцэрт адбудзецца на плошчы Рэспублікі 23 красавіка ў 19:30.

У гэтым месяцы спаўняецца сто гадоў з пачатку падзей у тагачаснай Асманскай імпэрыі, калі, паводле ацэнак, у 1915 годзе і ў наступныя гады ў асманскай Турэччыне былі забітыя ці прымусовых дэпартацыяў каля паўтары мільёна армян.

Армяне лічаць, што гаворка ішла аб сьвядомым генацыдзе іх народу, і ўспамінаюць гадавіну яго пачатку штогод 24 красавіка.

Сучасная турэцкая дзяржава катэгарычна адхіляе такое вызначэньне і, прызнаючы гібель сотняў тысяч армян, заяўляе, што гэта была грамадзянская вайна, у якой таксама гінулі і туркі.

Пры гэтым Турэччына скрайне рэзка рэагуе на любое прызнаньне ў сьвеце тых падзеяў як генацыду армян.

XS
SM
MD
LG