Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі адрэагавалі на заклік Лукашэнкі жыць у «адной сям’і»


Аляксандар Лукашэнка ў Грузіі
Аляксандар Лукашэнка ў Грузіі

Камэнтуючы заяву кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра жыцьцё «ў адной сям’і», дарадца прэзыдэнта Грузіі па міжнародных адносінах Тэнгіз Пхаладзэ адзначыў, што Грузія не зьбіраецца нікуды вяртацца.

Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў Тбілісі 23 красавіка Лукашэнка заявіў, што паміж народамі Грузіі, Беларусі і Расеі няма супярэчнасьцяў і ў найбліжэйшай будучыні бакі павінны «зблізіць пазыцыі дзяржаў і жыць у адной сям’і, як было калісьці». Лукашэнка мусіў тлумачыць гэтае сваё выказваньне.

«Я магу з поўнай адказнасьцю сказаць, што ніхто нікуды вяртацца не зьбіраецца. Гаворка ішла пра іншае, што потым таксама патлумачыў прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь. Паводле ягоных слоў, паміж народамі, як правіла, няма варожасьці, і праблемы створаныя палітыкамі ў палітычным разрэзе. І менавіта рэсурс адносін паміж народамі можна выкарыстоўваць дзеля таго, каб зьняць палітычныя праблемы», — цытуе Пхаладзэ партал «Новости-Грузия».

Дарадца грузінскага прэзыдэнта адзначыў, што Лукашэнка зноў падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Грузіі.

«Няма міжнароднай сустрэчы, дзе б не ўздымалася самае важнае для нас пытаньне — пытаньне акупаваных тэрыторыяў, пытаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту. Гэта тэма, якая лейтматывам суправаджае прэзыдэнта Грузіі на любой сустрэчы — ці за межамі, ці ў самой краіне. Лукашэнка зноў пацьвердзіў тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Грузіі», — адзначыў Пхаладзэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG