Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ну, што там у хахлоў?» Падчас Прамой лініі Пуціна палова расейцаў пыталася пра Ўкраіну


З усіх пытаньняў, якія абмяркоўваліся падчас наўпроставай лініі прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна, больш за ўсё расейцаў хвалявалі Крым, Украіна, Данбас і менскія дамоўленасьці. Так заявілі 47% апытаных «Левада-цэнтрам».

Тэма пэнсійнай рэформы падалася важнай 39% рэспандэнтаў, а 35% прызналіся, што больш за ўсё чакалі адказаў на пытаньні пра рост коштаў, інфляцыі, эканамічны крызыс і сытуацыю на валютным рынку.

Адказваючы на пытаньне, навошта праводзіцца наўпроставая лінія з Пуцінам, 34% адзначылі, што такім чынам прэзыдэнт можа данесьці да насельніцтва краіны сваю палітыку; 20% схіліліся да меркаваньня, што гэта умацоўвае папулярнасьць і рэйтынг Уладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG