Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 24 красавіка 2015: Беларусы на кніжнай выставе ў Кіеве


Рака Лясная

Рака Лясная

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначацца.

Афіша:

У Кіеве праходзіць кніжная выстава «Кніжны Арсэнал», у якой удзельнічае ініцыятыва «Books from Belarus» са сваім беларускім стэндам. 24 красавіка на выставе адбудуцца, сярод іншага, наступныя імпрэзы з удзелам беларусаў:

12.00-12.45: Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменьнікаў прэзэнтуе беларуска-ўкраінскі альманах «Справа» пры ўдзеле Наталкі Бабінай, Алеся Наварыча, Натальлі Марчанкі, Уладзіслава Ахроменкі.

14:00-15:00: Майстар-кляс «Як „прадацца“ за мяжу і як прыдбаць правы на выданне?» з удзелам Ігара Логвінава.

16:00-17:00: Аўтограф-сэсія Артура Клінава з нагоды выхаду яго кнігі «Шклатара».

18:00-18:45: Паэтычная сцэна з удзелам Сяргея Жадана і Андрэя Хадановіча.

19:00-20:00: Прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час Second Hand» з удзелам Сьвятланы Алексіевіч і Аксаны Забужкі.

У гісторыі:

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закупку кніг.

1889 — нарадзіўся Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1900 — нарадзіўся Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1915 — турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915-1923.

1936 — нарадзілася Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў.

1944 — нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.

1977 — нарадзіўся Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

У памяці:

2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.

Цытата:

забудзьце пра нас
пра наша пакаленьне
жывіце як людзі
забудзьце пра нас

мы зайздросьцілі
расьлінам і камяням
зайздросьцілі сабакам

хацеў бы быць пацуком
прамовіў тады я ёй

хацела б ня быць
хацела б заснуць
і прачнуцца пасьля вайны
прамовіла яна з заплюшчанымі вачыма

забудзьце пра нас
не пытайцеся пра нашу маладосьць
пакіньце нас

Тадэвуш Ружэвіч «Пакіньце нас» (пераклад Юрася Каласоўскага)

XS
SM
MD
LG