Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія заявіла пра карабель Расеі ў памежнай зоне


Расейскі карвэт "Мурамец"

Расейскі карвэт "Мурамец"

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі заявілі, што непадалёк ад марской мяжы краіны быў выкрыты расейскі вайсковы карабель.

У паведамленьні, апублікаваным у твітэры, гаворыцца, што ў латвійскай эксклюзіўнай эканамічнай зоне за 12 марскіх міляў ад тэрытарыяльных водаў быў ідэнтыфікаваны карабель ВМФ Расеі клясы «Бяроза».

Як паведамляе агенцтва ТАСС, у сераду ўвечары нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі заявілі, што за шэсьць з паловай міляў ад тэрытарыяльных водаў быў заўважаны карвэт ВМФ Расеі «Стойкі» 545-й клясы «Вартавы».

Камэнтароў з боку расейскіх уладаў у сувязі з гэтымі паведамленьнямі не было.

Згодна з апублікаванай раней інфармацыяй міністэрства абароны Латвіі, у 2014 годзе на памежнай тэрыторыі ўзрасла актыўнасьць расейскіх вайсковых паветраных і марскіх судоў, якія, паводле зьвестак ведамства, набліжаліся да межаў краіны 250 разоў.​

XS
SM
MD
LG