Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага журналіста падазраюць у падпале ў Хакасіі


Хакасія, красавік 2015

Хакасія, красавік 2015

Паводле інфармацыйнага агенцтва «Хакасія», журналіст Першага каналу Міхаіл Акінчанка кінуў у часе здымкаў рэпартажу недапалак і падпаліў траву. Мясцовыя праваахоўнікі нібыта атрымалі ад карэспандэнта тлумачэньне, што ён падпаліў траву, «каб зьняць фон».

У выніку пажараў у Хакасіі, Забайкальскім краі і іншых рэгіёнах Сібіры загінулі дзясяткі людзей, тысячы засталіся без прытулку і страцілі маёмасьць. «Цяпер я ведаю, як выглядае ПЕКЛА», — напісаў аўтар роліка на YouTube, у якім паказаны рух аўтамабіляў па падпаленым пасёлку Забайкалец недалёка ад Чыты. Гэтае відэа паглядзелі ўжо больш за два мільёны чалавек:


Тымчасам у Санкт-Пецярбургу грамадзкія актывісты, якія арганізавалі збор дапамогі для пацярпелых ад пажару ў Хакасіі, не змаглі атрымаць ад МНС транспарт для дастаўкі сабранага грузу — бо ўсе даступныя фуры «знаходзяцца ў Данбасе ў складзе чарговага гуманітарнага канвою».

«Мы зьвярнуліся, яны сказалі, што ў іх няма транспарту, таму што «ўсё ў Данбасе. [Пасьля гэтага] мы і скончылі зь імі [зносіны на] гэтую тэму. Але потым пра гэтую размову даведалася нейкае іншае аддзяленьне, і яны адразу сталі ператэлефаноўваць, казаць „мы дамо верталёт“, хутчэй за ўсё, ад Масквы, „усё дамо, толькі супакойцеся“. Пакуль на гэтым размова скончылася. Пакуль застаецца адкрытым пытаньне, думаю, на працягу сутак яно будзе вырашана», — распавёў Свабодзе грамадзянскі актывіст з Санкт-Пецярбургу Данііл Тэадора.

Пазьней стала вядома, што да прыезду Ўладзіміра Пуціна ў зону лясных і стэпавых пажараў у Сібіры фуры знайшліся. Як паведамляе ТАСС, аўтакалёнай МНС у Хакасію будзе дастаўлена больш за 50 тон гуманітарнай дапамогі — прадуктаў, мэдыкамэнтаў і прадметаў першай неабходнасьці. Для параўнаньня, на ўсход Украіны зь леташняга жніўня было адпраўлена ўжо 24 «гуманітарныя канвоі». У апошнім зь іх, які прыбыў у самаабвешчаную «Луганскую народную рэспубліку» 16 красавіка, было больш за 660 тон грузу.

XS
SM
MD
LG