Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў Абхазію часткай Грузіі


На перамовах у Тбілісі з прэзыдэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што паміж дзьвюма краінамі няма ніякіх супярэчнасьцяў у палітычным пляне.

Пры гэтым ён назваў самаабвешчаную Абхазію часткай Грузіі, перадае Інтэрфакс.

«Я ўдзячны і былому прэзыдэнту, і вам за тое, што вы ўсюды на Захадзе нас падтрымлівалі і падтрымліваеце. Мы і да гэтага павінны былі сустрэцца адзін з адным у гэтым легендарным горадзе і легендарнай краіне. На мой сорам, я ніколі ня быў у Тбілісі і, фактычна, нідзе ў Грузіі, акрамя Абхазіі», — цытуе агенцтва беларускага кіраўніка.

Афіцыйна Беларусь, насуперак ціску Расеі, так і не прызнала сувэрэнітэту Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі пасьля ваеннага канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй у жніўні 2008 году.

XS
SM
MD
LG