Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня ўсе пагарэльцы ў Сібіры атрымаюць кампэнсацыі


Пажар у вёсцы Навакурск у Хакасіі. Красавік 2015 году

Пажар у вёсцы Навакурск у Хакасіі. Красавік 2015 году

Пацярпелыя ў выніку лясных і стэпавых пажараў у расейскіх рэгіёнах Хакасія і Забайкальскі край скардзяцца на праблемы з выплатай кампэнсацыяў.

Плошча лясных пажараў на тэрыторыі Забайкальля працягвае расьці і дасягнула 118 тысяч гектараў.

Паводле дзяржаўнай лясной службы краю, у Забайкальлі дзейнічаюць 44 лясныя пажары ў 12 раёнах, палова зь якіх — у Чыцінскім раёне. Для ліквідацыі пажараў прыцягнутыя больш за 1200 чалавек, у тым ліку парашутысты-дэсантнікі, задзейнічана 219 адзінак тэхнікі.

Ахвярамі маштабных прыродных пажараў, якія ахапілі Хакасію, Туву, Забайкальле і Краснаярскі край, сталі 34 чалавекі, тысячы чалавек пацярпелі і засталіся бяз даху над галавой. У аўторак Хакасію наведаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Ён запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці службовых асобаў, вінаватых у распаўсюдзе пажараў у рэгіёне, а таксама пачаць выплаты кампэнсацыяў пацярпелым.

Аднак, як распавёў Радыё Свабода жыхар вёскі Чапаева, разьмешчанай у 13-ці кілямэтрах ад Абакана, чыноўнікі адмаўляюцца разглядаць заявы людзей, якія не былі зарэгістраваныя ў згарэлых дамах, а таксама тых, у каго згарэлае жыльлё не было адзіным. Ён ня выключыў, што ўлады рэгіёну такім чынам папросту крадуць грошы, якія выдзяляюцца з фэдэральнага цэнтру на ліквідацыю наступстваў трагедыі.

XS
SM
MD
LG