Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага могуць пасадзіць у турму


Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Суд у Маскве 23 красавіка разглядае пытаньне аб замене апазыцыйнаму палітыку Аляксею Навальнаму ўмоўнага тэрміну па справе «Кіраўлесу» на рэальны.

З такім хадайніцтвам у суд зьвярнулася расейская Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў, якая палічыла, што палітык парушыў парадак адбыцьця ўмоўнага пакараньня.

Аляксей Навальны ўжо двойчы быў асуджаны ўмоўна — першы раз на пяць гадоў па справе «Кіраўлесу», другі раз — на тры з паловай гады па справе «Іў Рашэ».

Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў ня ў першы раз зьвяртаецца ў суд з просьбай зьмяніць Аляксею Навальнаму ўмовы ўтрыманьня. Некалькі спробаў яна зрабіла ў студзені, калі Навальны пасьля прысуду па справе «Іў Рашэ» адмовіўся выконваць рэжым хатняга арышту. Ведамства патрабавала зьмяніць Навальнаму меру стрыманьня і зьмясьціць яго ў СІЗА, аднак суд раз за разам не прымаў да разгляду гэтыя просьбы.

У сакавіку Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў зьвярнулася ў Люблінскі суд Масквы з просьбай замяніць Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін па справе «Кіраўлесу» на рэальны. Спачатку суд вярнуў заяву з-за памылак, але ў пачатку красавіка з другой спробы прыняў да разгляду.

Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў лічыць, што Аляксею Навальнаму неабходна замяніць умоўны тэрмін на рэальны, паколькі ён парушыў правілы яго адбыцьця — атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, калі раздаваў у мэтро ўлёткі ў падтрымку заплянаванага на 1 сакавіка апазыцыйнага шэсьця «Вясна».

XS
SM
MD
LG