Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку праваабаронцу асудзілі на сем з паловай гадоў турмы


Генэральная пракуратура ў Баку
Генэральная пракуратура ў Баку

У Азэрбайджане вядомы адвакат па правах чалавека Інцігам Аліеў прысуджаны да 7 з паловай гадоў турэмнага зьняволеньня пасьля судовага разбору, які ён назваў палітычна матываваным.

Суд па цяжкіх злачынствах у Баку 22 красавіка прызнаў Аліева вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, незаконным прадпрымальніцтве і злоўжываньні службовым становішчам. У сваім апошнім слове перад вынясеньнем прысуду Аліеў назваў справу супраць яго палітычна матываванай, сказаўшы, што яго прыцягнулі да суду ў якасьці пакараньня за тое, што ён перадаў больш за 200 справаў у Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Стразбуры. Аліеў быў арыштаваны ў жніўні.

На мінулым тыдні азэрбайджанскі праваабаронца Расул Джафараў быў прысуджаны да 6 з паловай гадоў зьняволення па падобных абвінавачваньнях. Amnesty International прызнала Аліева і Джафарава вязьнямі сумленьня.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG