Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 23 красавіка 2015: 80 гадоў Анатолю Клышку


Косаўскі палац
Косаўскі палац

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначацца.

Афіша:

У Менску ў Сярэдняй школе № 4 (вул. Чырвонаармейская, 11) адбудзецца мерапрыемства Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры «Ўсё пачынаецца з буквара», прысьвечанае 80-годзьдзю Анатоля Клышкі. Пачатак а 11.00.

У Кіеве праходзіць кніжная выстава «Кніжны Арсэнал», у якой удзельнічае ініцыятыва «Books from Belarus» са сваім беларускім стэндам. «Books from Belarus» — гэта супольная кампанія незалежных выдаўцоў Беларусі, сярод якіх Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 34mag.net і Літаратурны Дом «Логвінаў». Мэта кампаніі — прасоўваньне беларускай літаратуры на сусьветным кніжным рынку, наладжваньне сувязяў і камунікацыі зь літаратурнымі агентамі ды выдаўцамі зь іншых краін, фармаваньне інтэлектуальнага іміджу Беларусі за мяжой.

У Беластоку ў будынку Падляскай бібліятэкі (вул. Кілінскага, 16) адбудзецца дыскусія, прысьвечаная постаці беларуска-польскага пісьменьніка Сакрата Яновіча. Сустрэчу арганізуюць студэнты філялягічнага факультэту Ўнівэрсытэту ў Беластоку. У сустрэчы возьмуць удзел рэдактары нядаўна выдадзенай кнігі пра Сакрата Яновіча. Пачатак дыскусіі а 17.00.

23 красавіка — Сусьветны дзень кніг і аўтарскага права.

У гісторыі:

1886 — нарадзіўся Зьмітрок Бядуля, беларускі пісьменьнік.

1917 — спэктаклямі «Паўлінка» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» Элізы Ажэшкі ў Менску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі. 1940 — нарадзіўся Віктар Казько, беларускі пісьменьнік.

1985 — савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў упершыню абвясьціў пра пачатак перабудовы.

2007 — утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачаньня «Белсат».

У памяці:

1616 — памёр Уільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт.

1616 — памёр Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.

Цытата:

Краса ніколі не памрэ на сьвеце, -
Тварэньні дзіўныя прыносяць плён.
Пялёсткі вянуць на ружовым цьвеце,
Ды аднаўляе памяць іх бутон.

Зіхценьнем воч сваіх зачараваны,
Ты паліш сам сябе сваім агнём.
Ты катуеш сябе ня горш тырана,
Набыткі ўсе разьвеяўшы суздром.

Для сьвету лепшая акраса сёньня,
Вястун вясенняй зыркай пекнаты,
Сок жыватворчы тоячы ў бутоне, -
І марнатраўца ты, і скнара ты.

Шкадуй наш сьвет, ня кінь таго ў магілу,
Што новае жыцьцё ускаласіла б.

Уільям Шэксьпір, «Санэт № 1» (пераклад Уладзімера Дубоўкі)​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG