Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве пратэстуюць шахцёры (ФОТАФАКТ)


Сёньня з раніцы ва ўрадавых кварталах Кіева пратэстуюць некалькі тысячаў шахцёраў з кантраляваных украінскай уладай раёнаў Данбасу (гэта прыкладна 35 шахт з 95), а таксама іх калегі з Львоўска-Валынскага вугальнага басэйну.

Нягледзячы на страх перад тэрарыстычнай пагрозай, шахцёрам далі магчымасьць пратэставаць непасрэдна каля брамы Адміністрацыі Прэзыдэнта Ўкраіны, пасьля чаго яны накіраваліся да Вярхоўнае Рады. Шахцёры патрабуюць адстаўкі міністра энэргетыкі і вугальнае прамысловасьці Ўладзіміра Дэмчышына, а таксама ўрэгуляваньня сытуацыі зь фінансаваньнем галіны. Шмат шахцёраў гуляе па цэнтры сталіцы, у тым ліку па майдану Незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG