Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: Наймацнейшую падтрымку мае кіраўніцтва ЗША, найслабейшую — Расеі


Гэта вынікае з апытаньня, праведзенага міжнароднай сацыялягічнай службай Гэлап адносна сусьветнай падтрымкі кіраўніцтву пяці звышдзяржаваў: ЗША, Нямеччыны, Эўразьвязу, Кітаю і Расеі.

Служба Гэлап правяла свой досьлед у 130 краінах сьвету, апытваючы ў сярэднім па 1000 чалавек старэйшых за 15 гадоў у кожнай краіне. Рэспандэнтам ставілі пытаньне: «Вы ўхваляеце ці не ўхваляеце эфэктыўнасьць працы кіраўніцтва Злучаных Штатаў?»

Паводле апытаньня, узровень падтрымкі ЗША сёлета дасягнуў 45%, Нямеччыны — 41%, Эўразьвязу — 39%, Кітаю — 29%, Расеі — 22%.

Найбольшае неадабрэньне дзеяньняў кіраўніцтва ЗША Гэлап зарэгістраваў у Расеі (82%), Палестынскай Аўтаноміі (72%) і Беларусі (69%).

Гэткія апытаньні Гэлап праводзіць ад 2007 году.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG