Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандэраўка


Уладзімер Макоўскі, «Украінская дзяўчына» (1882).
Уладзімер Макоўскі, «Украінская дзяўчына» (1882).

На маю беларускую мову тутэйшы рэагуе:

«Ты з Данбаса прыехала? Бандэраўка?»

«А Вы адкуль прыехалі?» — пытаю, чуючы трасянку.

«Я ніадкуль не прыяжджаў. Усё жыцьцё тут жыву».

«Чаму вы вырашылі, што я прыехала?»

«Бо гаворыш па-ўкраінску. У тэлесэрыяле, які гляджу, адна хахлушка, то яна так гаворыць».

Раю не глядзець расейскія сэрыялы...

Калі Ларысе Геніюш у савецкай турме, у Беларусі, вярнулі цыдулку — «Не разумеем па-чэску!» — яна абуралася: «Знача, беларускую мову палічылі ў Беларусі чэскай! Ого, такога я не спадзявалася нават ад бальшавікоў! „О, мая Беларусь“ — застагнала я шчыра...»

Там была беларуская лацінка, а тут жывая беларуская мова. Сёньня яшчэ горш?..

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Уладзімір Макоўскі, «Украінская дзяўчына» (1882).​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG