Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На парадзе 9 траўня траціна войска будзе расейская


Сьвяткаваньне Дня перамогі ў Менску 9 траўня 2014 году

Сьвяткаваньне Дня перамогі ў Менску 9 траўня 2014 году

19 красавіка ў Менск прыбыў парадны разьлік 606-га гвардзейскага зэнітнага ракетнага палка з гораду Электрасталь (Маскоўская вобласьць), які возьме ўдзел у парадзе ў гонар 70-годзьдзя Перамогі. Расейская вайсковая тэхніка прыбудзе ў Беларусь у дваццатых днях красавіка.

Расейскія вайскоўцы сфармуюць сем парадных разьлікаў з дваццаці чатырох, якія возьмуць удзел у мерапрыемстве.

«Госьці з брацкай нам краіны правядуць некалькі трэніровак у складзе параднай мэханізаванай калёны», — цытуе БелТА Мінабароны Беларусі.

«Плянуецца правесьці некалькі сумесных трэніровак, што дазволіць беларускім і расейскім камандзірам арганізаваць больш шчыльнае ўзаемадзеяньне», — паведамлялася раней у газэце Мінабароны «Беларуская ваенная газэта „Во славу Родины“».

Усяго ў парадных разьліках будзе задзейнічана 250 адзінак баявой тэхнікі. Генэральныя рэпэтыцыі вайсковага параду пройдуць у сталіцы 4 і 6 траўня на праспэкце Машэрава.

XS
SM
MD
LG