Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан выключае ўвядзеньне адзінай валюты ў ЭАЭС


Пра гэта заявіў намесьнік міністра нацыянальнай эканомікі Казахстану Цімур Жаксылыкаў.

«Казахстан займае выразную і пасьлядоўную пазыцыю што да выключэньня магчымасьці ўвядзеньня адзінай і наднацыянальнай валюты ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу. Гэтыя пытаньні мы не абмяркоўваем. Гэта ня ёсьць тэмай парадку дня», — сказаў Жаксылыкаў на брыфінгу ў Астане.

«Тут нічога не гаворыцца пра які-небудзь манэтарны альбо валютны саюз ці пра яго пэрспэктывы», — дадаў Жаксылыкаў.

Расея, Беларусь і Казахстан падпісалі дамову пра Эўразійскі эканамічны саюз 29 траўня 2014 году ў Астане, яна ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2015 году. 2 студзеня да саюзу далучылася Армэнія, у траўні чакаецца далучэньне Кіргізіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG