Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вылучыў Украіне крэдыт памерам 250 мільёнаў эўра


Гэта апошняя выплата па першай апэрацыі макрафінансавай дапамогі Украіне, якая складае ў агульнай складанасці 610 мільёнаў эўра.

Эўрапейская камісія ад імя Эўразьвязу падала сёньня пазыку ў 250 мільёнаў эўра Ўкраіне. Гэта апошняя выплата па першай апэрацыі макрафінансавай дапамогі Ўкраіне, якая складае агулам 610 мільёнаў эўра. Пра гэта 21 красавіка паведаміла прэс-служба Эўразьвязу.

Мэтай праграмы ёсьць вырашыць неадкладныя фінансавыя запатрабаваньні Ўкраіны і падтрымаць праграму эканамічнай стабілізацыі і рэформаў.

Дадзеная пазыка Эўразьвязу падтрымлівае рэформы ў галіне кіраваньня дзяржаўнымі фінансамі і па барацьбе з карупцыяй, гандлю і падаткаабкладаньня, энэргетычнага сэктару і фінансавага сэктару.

Апэрацыі па макрафінансавай дапамозе зьяўляюцца часткай шырокага ўцягваньня ЭЗ у справы Усходняй Эўропы і служаць інструмэнтам крызіснага рэагаваньня, які прадастаўляецца суседнім краінам.

Раней паведамлялася, што Сусьветны банк вылучыць Украіне да 2-х мільярдаў даляраў у 2015 годзе, перш за ўсё, на дапамогу па барацьбе з карупцыяй, падтрымку бедных і эканамічныя рэформы. Сусьветны банк заявіў, што фінансаваньне будзе часткай пакету падтрымкі з боку міжнароднай супольнасьці.

Міжнародны валютны фонд аб’явіў аб папярэдняй дамоўленасьці пра новую, разьлічаную на чатыры гады праграму падтрымкі Ўкраіны на суму 17 з паловай мільярдаў даляраў. Кіраўнік МВФ Крысьцін Лагард заявіла, што ў сукупнасьці Ўкраіна атрымае 40 мільярдаў даляраў у якасьці дапамогі на працягу чатырох гадоў, у тым ліку крэдыты зь іншых крыніц, такіх як Сусьветны банк.

Украінская валюта, грыўня, страціла 50 адсоткаў сваёй вартасьці ў мінулым годзе, а эканоміка скарацілася на 7,5 адсоткаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG