Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча закупіць ракеты Patriot і выпрабуе верталёты кампаніі Airbus


Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, выступаючы ў аўторак, заявіў, што Польшча завершыць перамовы аб куплі ракет з ЗША на суму 5 мільярдаў даляраў.

Урад Польшчы ўхваліў рэкамэндацыі Міністэрства абароны замовіць ракеты «Пэтрыёт», што вырабляюцца амэрыканскай фірмай Raytheon, у рамках тэндэру на куплю сродкаў СПА.

Міністэрства абароны Польшчы таксама паведаміла ў аўторак, што выбрала шматмэтавыя верталёты Airbus EC-725 Caracal для правядзеньня шматмэтавых выпрабаваньняў, адхіліўшы прапановы амэрыканскіх кампаній Сікорскі і AgustaWestland.

XS
SM
MD
LG