Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі генэрал: НАТО павінна заняць «цьвёрдую пазіцыю» ў дачыненьні да Расеі


Пэтр Павэл
Пэтр Павэл

Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Чэхіі Пэтр Павел заявіў у інтэрвію Associated Press, што Паўночнаатлянтычны саюз павінен быць гатовы да «нетрадыцыйных мэтадаў» вядзеньня вайны, павялічыць выдаткі на абарону, праводзіць больш сумесных вучэньняў і заняць «цьвёрдую пазыцыю» на фоне дзеяньняў Расеі.

Генэрал Пэтр Павел, які ў найбліжэйшай будучыні зойме пасаду ў кіраўніцтве НАТО, заявіў, што заходнія саюзьнікі былі засьпетыя зьнянацку дзеяньнямі Масквы ва Ўкраіне. Таму, лічыць Павел, альянс павінен пераканаць грамадзкасьць, што заходнія краіны валодаюць сродкамі і праяўляюць гатоўнасьць для супрацьстаяньня Расеі.

Будучы дарадца кіраўніка НАТО (гэтую пасаду Пэтр Павел зойме ў чэрвені) адзначыў таксама эфэктыўнасць расейскіх мэтадаў вядзеньня інфармацыйнай і псыхалягічнай вайны як на тэрыторыі Расеі, так і за мяжой.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG