Лінкі ўнівэрсальнага доступу

— Я думаю, мама хацела, каб мы напісалі па-руску, — сказаў брат.

Мы сустрэліся ў Беластоку перад Вялікаднем і абмяркоўвалі будучы надпіс на помніку над магілай мамы. Мама памерла ў лістападзе.

«Па-руску» на Падляшшы значыць нешта іншае, чым у Менску. На Падляшшы ня сьцерся дарэшты сэнс, які ўкладалі ў гэты выраз Францішак Скарына і Леў Сапега: «литерами и словы рускими, а не иншимъ езыкомъ и словы». Але сёньня гэты сэнс уключае ўжо пяць фанэтычна-графічных сыстэмаў: царкоўнаславянскую, беларускую, украінскую, расейскую і «сваю».

На татавым баку мы некалі напісалі па-беларуску.

Папярэдне прыкінулі, што на маміным напішам «па-свойму», «царкоўнаславянскай» азбукай.

Чакаем цяпер знаку ад мамы.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG