Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамяльчук Кірыл Сілівончык асуджаны ў Расеі да двух гадоў турмы за заклікі вярнуць Крым Украіне


Кірыл Сілівончык

Кірыл Сілівончык

22-гадовы айцішнік з Гомля працаваў у Ніжнім Ноўгарадзе сыстэмным адміністратарам.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў грамадзкі актывіст Павал Юхневіч, які атрымаў інфармацыю ад сваякоў і дзяўчыны асуджанага беларуса.

18 сьнежня Кірыла Сілівончыка затрымалі ў Ніжнім Ноўгарадзе разам зь сябрамі, якія зьяўляюцца грамадзянамі Расеі. Супраць Кірыла ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 205.2 РФ «Публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці». Падставай сталі допісы ў падтрымку Ўкраіны, якія Кірыл разьмяшчаў у сацыяльнай сетцы Вконтакте. У тым ліку ён, нібыта, заклікаў «забіваць маскалёў», «вярнуць Крым Украіне» і г. д. Адзін з малюнкаў быў такі, дзе ўкраінскі салдат рве расейскі сьцяг і топча герб.

9 красавіка Маскоўскі акруговы вайсковы суд асудзіў Кірыла да двух гадоў у калёні-пасяленьні.

Цяпер ён знаходзіцца ў адным з СІЗА Ніжняга Ноўгарада і чакае адпраўкі ў калёнію.

Апошнія допісы Кірылы ў Вконтакте датуюцца 15 сьнежня 2014 года.

XS
SM
MD
LG