Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт па палітычных пытаньнях ПАРЭ правядзе слуханьні па Беларусі


Будынак ПАРЭ ў Стразбуры ©Shutterstock

Будынак ПАРЭ ў Стразбуры ©Shutterstock

Камітэт па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы правядзе слуханьні па Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 21 красавіка ў межах вясновай сэсіі ПАРЭ, якая праходзіць у Стразбуры 20-24 красавіка.

На слуханьнях выступіць спэцыяльны дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

Зь беларускага боку ў сэсіі бяруць удзел кіраўнік пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, намесьнік кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

XS
SM
MD
LG