Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейку асудзілі на паўгоду турмы за танец жывата ў касьцюме колераў сьцяга Эгіпту


Танец жывата. Ілюстрацыйнае фота
Танец жывата. Ілюстрацыйнае фота

Каірскі суд прысудзіў выканаўцу танцаў жывата да пазбаўленьня волі і штрафу ў 1900 даляраў за танец у касьцюме колераў нацыянальнага сьцяга Эгіпта. Жанчыне, якая мае расейскае грамадзянства, прыйдзецца правесьці ў турме паўгоду, паведамляе Al-Ahram.

Танцорка Цавінар Грыгаран пад псеўданімам Сафіназ, вядомая ў Эгіпце відэакліпамі, у якіх яна выконвае эратычныя танцы, была арыштаваная пасьля выступу на адной зь вечарынак у жніўні 2014 года. Яе строй, які складаўся зь верхняй часткі купальніку і насьцегнавых павязак, выразна нагадваў па расфарбоўцы эгіпэцкі сьцяг. Сама Сафіназ адмаўляе абвінавачваньні ў свой адрас і кажа, што эгіпецкі сьцяг ва ўборы для танца жывата быў толькі «пасланьнем любові да Эгіпту».

Сафіназ заваявала вялікі посьпех у эгіпцян, прыехаўшы ў краіну каля двух гадоў таму і зьняўшыся ў некалькіх эгіпецкіх фільмах, а таксама выступаючы на вясельлях.

Згодна з прынятым у чэрвені 2014 законам, асобам, якія абражаюць эгіпецкі сьцяг, пагражае турэмнае зьняволеньне да аднаго году і штраф у памеры да 4000 даляраў.

У законе агаворваюцца формы абразы сьцяга, у прыватнасьці — вывешваньне рванага, выцьвілага або сапсаванага любым іншым чынам сьцяга, а таксама даданьне да сьцяга якіх-небудзь лёзунгаў або малюнкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG