Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба аховы Барака Абамы затрымала чалавека, які спрабаваў пералезьці праз агароджу Белага дома


У ЗША супрацоўнікамі Сакрэтнай службы, якая ахоўвае прэзыдэнта краіны, затрыманы чалавек, які ў нядзелю позна ўвечары спрабаваў пералезьці праз агароджу Белага дома.

У паведамленьні прадстаўніка ведамства Браяна Ліры гаворыцца, што парушальніка затрымалі ў паўднёвай частцы ахоўнай тэрыторыі. Паводле інфармацыі ў СМІ, у гэтага чалавека пры сабе быў падазроны пакет, усярэдзіне якога нічога небясьпечнага пасьля ня выявілі.

Імя парушальніка не называецца, незразумела таксама, ці ідзе гаворка пра мужчыну ці пра жанчыну.

За апошнія месяцы было некалькі аналягічных здарэньняў. У верасьні мінулага году ў рэзыдэнцыю прэзыдэнта ЗША пракраўся былы амэрыканскі вайсковец, узброены нажом. Яго ўдалося абясшкодзіць. У момант, калі гэта адбылося, Барака Абамы ў Белым доме не было. Інцыдэнт атрымаў велізарны рэзананс і прывёў да адстаўкі кіраўніка Сакрэтнай службы Джуліі Пірсан.

XS
SM
MD
LG