Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джон Кэры прадставіць Даклад аб правах чалавека ў сьвеце


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прадставіць у Даклад аб выкананьні правоў чалавека, які ахоплівае становішча з праблемамі ў галіне правоў чалавека ва ўсіх краінах сьвету і рыхтуецца амэрыканскім дыпляматычным ведамствам да ведама Кангрэсу і Сэнату.

20 красавіка 2015 году ў Дзяржаўным дэпартамэнце адбудзецца брыфінг, на якім выступіць Кэры, а затым памочнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Том Маліноўскі выкажа дадатковыя камэнтары і адкажа на пытаньні журналістаў, акрэдытаваных пры Дзярждэпартамэнце.

Беларусь у леташнім дакладзе называлася аўтарытарнай дзяржавай, дзе стала парушаюцца правы чалавека. Сярод найбольш значных праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі Дзярждэпартамэнт называў той факт, што і ў 2013 годзе грамадзяне не змаглі зьмяніць уладу ў краіне шляхам выбараў.

Сярод іншых парушэньняў правоў чалавека называлася зьняволеньне людзей паводле палітычных матываў, у тым ліку за крытыку чыноўнікаў і ўдзел у дэманстрацыях, злоўжываньні з боку сілаў бясьпекі, якія зьбівалі людзей падчас затрыманьняў дэманстрантаў, катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў турмах.



XS
SM
MD
LG