Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэсантнікі ЗША пачынаюць навучаць байцоў Нацгвардыі Ўкраіны


 ©Shutterstock
©Shutterstock

«Асноўная мэта — навучыць вайскоўцаў сучасным мэтадам вядзеньня баявых дзеяньняў з максымальным выкарыстаньнем сучасных сродкаў камунікацыі, тэхнікі, каб мінімізаваць страты».

20 красавіка на Львоўшчыне на Явораўскім палігоне пачынаюцца ўкраінска-амэрыканскія камандна-штабныя вучэньні з прыцягненьнем амэрыканскіх вайскоўцаў — Fearless Guardian («Бясстрашны абаронца-2015»). У цырымоніі адкрыцьця прыме ўдзел прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Паўгода амэрыканскія вайскоўцы будуць трэніраваць ўкраінскіх байцоў Нацыянальнай гвардыі і прадстаўнікоў ваенных навучальных цэнтраў Узброеных сіл Украіны. У вучэньнях прымуць удзел 290 дэсантнікаў арміі ЗША і 900 ўкраінскіх вайскоўцаў.

290 дэсантнікаў амэрыканскай 173 паветрана-дэсантнай брыгады прыбылі на Львоўшчыну на мінулым тыдні самалётамі і аўтамабілямі. Гэтае амэрыканскае падразьдзяленьне стала знаходзіцца на амэрыканскай базе ў Нямеччыне.

Амэрыканскія дэсантнікі-інструктары прывезьлі з сабой аўтамабілі «Hummer», зброю, шматлікае абсталяваньне, сухія пайкі. Ўжо вырашаныя ўсе арганізацыйныя лягістычныя пытаньні, у прыватнасьці зьвязаныя з мытняй, таксама ўзгодненая тэматыка праграмы ваеннай падрыхтоўкі.

Асаблівасьці вучэньняў

Асаблівасьць цяперашніх сумесных трэніровак у тым, што яны працяглыя — ад 20 красавіка і да сярэдзіны лістапада, а таксама ў тым, што ўпершыню ў іх удзельнічаюць ўкраінскія байцы Нацгвардии з батальёнаў «Азоў», імя Кульчыцкага, «Ягуар», «Амэга» і іншых частак. Ўсе вайскоўцы ваявалі на Данбасе.

Навучаньне будзе праходзіць у тры этапы. Амэрыканскія інструктары будуь трэніраваць кожную групу з 300 нацгвардзейцаў і прадстаўнікоў ваенна-навучальных цэнтраў на працягу васьмі тыдняў.

«Асноўная мэта — навучыць вайскоўцаў сучасным мэтадам вядзеньня баявых дзеяньняў з максымальным выкарыстаньнем сучасных сродкаў камунікацыі, тэхнікі, выкарыстоўваючы вопыт перадавых армій сьвету для таго, каб мінімізаваць страты, раненьні, максымальна выконваць пастаўленыя перад падразьдзяленьнем задачы», — распавёў Радыё Свабода падпалкоўнік, прадстаўнік Заходняга рэгіянальнага мэдыя-цэнтра Аляксандр Паранюк.

Ўкраінскія Ўзброеныя сілы да гэтага часу, у тым ліку і на Данбасе, выкарыстоўваюць тактыку вядзеньня баявых дзеяньняў часоў Другой сусьветнай вайны. Статутамі савецкай арміі, карыстаецца, як ўкраінскае войска, так і варожы бок. Таму вельмі важна, каб ўкраінскія ваенныя, асабліва сяржанцкі склад, навучыліся навыкам войскаў НАТО, павысілі прафэсіяналізм, каб мадэрнізаваць ваенную навуку, зьмяніць кіраваньне арміяй, і такім чынам гэта павысіць ўзровень нацыянальнай бясьпекі дзяржавы.

Амэрыканская армія трэніруе ўкраінскую армію па стандартах НАТА - Пайетт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:18 0:00
Наўпроставы лінк

Вучыцца ад простага

Падчас сумесных вучэньняў будзе выкарыстоўвацца тэхніка, якая на ўзбраеньні НАТО, а гэта ўзмоцніць якасьць падрыхтоўкі. Ўкраінскі байцам цікава вывучыць узаемадзеяньне паміж натаўскімі падразьдзяленьнямі.

«Вучэньні будуць складацца з так званых модуляў, як у школе, гэта значыць ад простага да больш складанага. Напрыклад, пачатковы этап, калі людзям дакажуць правілы бясьпекі абыходжаньня са зброяй, вывучаць асновы вядзеньня вайны, магчымасьці перамяшчэньня пад агнём праціўніка. Менавіта тое, што трэба салдату, каб захаваць сваё жыцьцё і жыцьцё баявых сяброў. Такіх модуляў будзе некалькі, каб навучыць ваеннаслужачых дзейнічаць у сытуацыі », - адзначыў Аляксандр Поронюк.

Ўкраінска-амэрыканскія вучэньні узгодненыя з кангрэсам ЗША, фінансуюцца з Глябальнага фонду непрадбачаных выдаткаў на бясьпеку. Харчаваньне ўкраінскіх байцоў падчас трэніровак таксама ажыцьцяўляецца за кошт амэрыканцаў.

Хоць міжнародныя вучэньні ва Ўкраіне адбываюцца з 1992 году, але ў гэтым годзе, улічваючы вайну на Данбасе, выклікалі шквал крытыкі з боку Расеі. У расейскіх мэдыях распаўсюджваюцца ілжывыя паведамленьні аб вучэньнях, якія, маўляў, дэстабілізуюць сытуацыю ва Ўкраіне. Ваенны экспэрт Уладзімер Гуліма такую рэакцыю тлумачыць тым, што расейскія ўлады часьцей запалохваюць сваіх грамадзянаў Нацыянальнай гвардыяй і «Правым сэктарам», а тут у вучэньнях бяруць удзел менавіта нацгвардзейцы, якія маюць афіцыйнае прызнаньне.

20 красавіка на Яварыўскім палігоне адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцьця сумесных вучэньняў з удзелам прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, міністраў, вышэйшага ваеннага кіраўніцтва Ўзброеных сіл Украіны і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG