Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім банкам загадалі адразу дакладаць пра апэрацыі нерэзыдэнтаў


Расінфаманіторынг абавязаў банкі адразу ж паведамляць пра апэрацыі кліентаў, якія ёсьць рэзыдэнтамі 41 краіны. Пра гэта пішуць «Известия» з спасылкай на ліст ведамства, разасланы крэдытным установам.

У сьпіс унесеныя ЗША, Канада, 28 краінаў Эўразьвязу, Аўстралія, Нарвэгія, Іран, Сырыя, Судан, Новая Зэляндыя, Аргентына, Мексыка, Швэйцарыя, КНДР і Ямайка. Угоды такіх кліентаў прызнаюцца «сумнеўнымі» і банкам не рэкамэндуецца іх праводзіць.

Паводле слоў крыніцы, блізкай да Расінфаманіторынгу, гэты сьпс быў сфармаваны «ў адпаведнасьці з наяўнай палітычнай і эканамічнай сутуацыяй у сьвеце і ў Расеі». У яго трапілі тыя дзяржавы, супраць якіх Расея ўвяла санкцыі ў адказ, а таксама краіны, якія не выконваюць міжнародныя патрабаваньні па барацьбе з адмываньнем грошай, падтрымліваюць тэрарызм і свабоднае абарачэньне наркотыкаў.

Выданьне адзначае, што ў выпадку невыкананьня патрабаваньняў дзеяньні банкаў будуць расцэньвацца як парушэньне заканадаўства па барацьбе з адмываньнем грошай. Наступствам гэтага можа стаць адкліканьне ліцэнзіі ў банка.

XS
SM
MD
LG