Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сусьветным рэйтынгу беларускі пашпарт заняў 67 месца: Беларусам адкрытыя 63 краіны бязь візаў


Глябальны Henley & Partners Visa Restrictions Index ацэньвае магчымасьці грамадзян розных краін падарожнічаць па сьвеце без віз.

Падарожнікам зь беларускім пашпартам адкрытыя 63 краіны бяз візаў — сьцьвярджаюць складальнікі рэйтынгу. Хаця на сайце беларускага МЗС даецца іншая інфармацыя, паводле якой беларусы бязь візаў могуць уяжджаць толькі ў 23 краіны.

У рэйтынгу Henley & Partners Visa Restrictions Index найбольш пашанцавала тым, хто мае нацыянальныя пашпарты Фінляндыі, Нямеччыны, Швэцыі, Велікабрытаніі і ЗША. У рэйтынгу гэтыя краіны на першым месцы, а іх грамадзяне могуць падарожнічаць у 174 краіны сьвету.

З бліжэйшых суседак найвышэй паднялася Латвія. Яна на 13 месцы з магчымасьцю выяжджаць без візаў у 158 краін. Эстонія і Літва на 14 месцы з 157 краінамі для свабоднага ўезду.

Расея дазваляе сваім грамадзянам выяжджаць у 100 краінаў і знаходзіцца на 38 месцы ў рэйтынгу. Малдова на 46 месцы, а яе грамадзяне могуць абіраць з 96 краінаў. Україна на 53 месцы (79 краінаў).

З постсавецкіх краінаў Беларусі адно месца саступае Грузія. Яе грамадзянам візы не патрэбныя ў 62 краіны.

Henley & Partners — міжнародная кампанія, якая займаецца плянаваньнем і кансультаваньнем галіне грамадзянства і месца жыхарства. Мае 20 офісаў у розных краінах сьвету. Henley & Partners Visa Restrictions Index складаецца з 2006 году.

XS
SM
MD
LG