Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радаслаў Сікорскі: «Начныя ваўкі» адыгралі ролю ў анэксіі Крыму


Маршалак польскага сэйму Радаслаў Сікорскі заяўляе, што сымболіка Савецкага саюза, якую выкарыстоўваюць «Начныя ваўкі», зьяўляецца парушэньнем польскай Канстытуцыі.

Сікорскаму было зададзенае пытаньне, ці будзе Польшча забараняць праезд «Начных ваўкоў» па сваёй тэрыторіі.

Для польскага ўраду гэта будзе вельмі складаным рашэньнем, — прыводзіць словы Радаслава Сікорскага Польскае радыё:

«З аднаго боку, гэта (мотапрабег — РС) ушанаваньне перамогі над фашызмам, але з другога боку — мы ведаем, што гэтыя клюбы адыгралі нейкую ролю ў анэксіі Крыму. І, з трэцяга боку, яны выкарыстоўваюць сымбалі таталітарнага Савецкага саюза. У Польшчы гэта зьяўляецца парушэньнем Канстытуцыі», — кажа Сікорскі.

Мотапрабег «Масква-Бэрлін», які байкерскі клюб «Начныя ваўкі» арганізуе нібыта ў гонар ушанаваньня перамогі ў Другой сусьветнай вайне, выклікаў неадназначную рэакцыю ў Польшчы, Беларусі і Нямеччыне.

Беларускі Камітэт салідарнасьці з Украінай заклікаў улады забараніць на тэрыторыі Беларусі ўсе мерапрыемствы, якія плянуюць правесьці «Начныя ваўкі», вядомыя падтрымкай дзеяньняў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

XS
SM
MD
LG