Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенаму Арцёму Пракапенку адмовілі ў памілаваньні


Пра гэта Арцём Пракапенка паведаміў сваім сваякам 17 красавіка. Паводле ягоных словаў, у адказе камісіі аб памілаваньні прычына адмовы не паведамляецца.

Інфармацыю распаўсюдзіў сайт ПЦ «Вясна».

Сам дакумэнт Пракапенку ня выдалі, але далі зь ім азнаёміцца.

Арцём Пракапенка падаў прашэньне пра памілаваньне ў лютым 2015 году. Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што вызваленьне палітычных зьняволеных магчыма толькі пасьля іхнага асабістага звароту.

Арцём Пракапенка за кратамі з 17 студзеня 2011 году. Ён асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму судом Бабруйскага раёну і гораду Бабруйску паводле ч.2 арт.339 КК (злоснае хуліганства) і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйным памеры). Па справе Арцём праходзіў разам зь Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым.

Тэрмін зьняволеньня Арцёма Пракапенкі сканчваецца 17 студзеня 2018 году.

Разам з Арцёмам Пракапенкам за кратамі застаюцца яшчэ 6 палітвязьняў.

XS
SM
MD
LG