Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская армія: Баевікі зноў выкарыстоўваюць «Грады»


Прарасейскія баевікі падчас абстрэлаў пазыцый украінскіх вайскоўцаў далей парушаюць менскія дамоўленасьці, ужываючы цяжкае ўзбраеньне, у тым ліку і ракетныя сыстэмы залпавага агню «Град», паведамляе прэс-цэнтар АТО.

Паводле яго дадзеных, ад 18:00 18 красавіка да паўночы сэпаратысты 21 раз парушылі рэжым цішыні.

«У парушэньне менскіх дамоўленасьцяў злачынцы сем разоў адкрывалі агонь зь мінамётаў калібра 120 мілімэтраў, адзін раз — з артылерыі калібра 122 мілімэтра. Таксама бандфармаваньні пасіля некаторага перапынку зноў вярнуліся да абстрэлу нашых пазыцый з рэактыўных сыстэмаў залпавага агню «Град», — гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскіх вайскоўцаў.

Геаграфія абстрэлаў застаецца сталай на працягу апошніх тыдняў — гэта разьмешчаныя на захад ад Данецку Пяскі і Аўдзееўка, а таксама яшчэ некалькі населеных пунктаў Данецкай вобласьці.

Сэпаратысты на сваіх сайтах пацьвярджаюць вядзеньне баёў у гэтых населеных пунктах і сьцьвярджаюць, што ўкраінскія вайскоўцы ўжываюць артылерыю, якая павінна была быць адведзеная згодна зь менскімі дамоўленасьцямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG