Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем на суботніку будавалі дзіцячую паліклініку


Аляксандр Лукашэнка прыступіў да працы пасьля інструктажу па тэхніцы бясьпецы — паведамляе афіцыйнае дзяржаўнае агенцтва БелТА. Разам з сынам Мікалаем кіраўнік краіны выконваў працы па ўладкаваньні цэментава-пясочных сьцяжак у памяшканьнях на першым паверсе. Дзіцячую паліклініку ў Каменнай горцы будуюць ужо два з паловай гады. Мяркуецца, што яна адкрыецца пад канец 2015.

Агульнарэспубліканскі суботнік 18 красавіка 2015 году адбываецца ў адпаведнасьці з пастановай Савета міністраў ад 3 красавіка 2015 году № 270.

Правядзеньне суботніка прымеркавана да 70-годьдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне.

Сродкі, заробленыя падчас правядзеньня суботніка, пералічаюцца ў бюджэт раённых, гарадзкіх і абласных выканаўчых камітэтаў добраахвотна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG