Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 красавіка: Быў забіты апошні беларускі зубар


Луковая гара на рацэ Бярэзіна г. Бабруйск 2014г, аўтар: Тацьцяна Странкоўская

Луковая гара на рацэ Бярэзіна г. Бабруйск 2014г, аўтар: Тацьцяна Странкоўская

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна

АФІША

У менскім Cafe Netto (вул. Чырвоная, 13) у 19.00 адкрыецца выстава работ вясельнага фатографа Арцёма Кандраценкава.

У Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца незвычайны дзіцячы майстар-кляс па архітэктуры «Пабудуй дом разам». Пачатак у 13.00.

У Менску і Сьмілавічах (Чэрвеньскі раён) 19 — 21 красавіка будзе адбывацца міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Суцінскія чытаньні». На канфэрэнцыю запрошаны мастацтвазнаўцы і гісторыкі мастацтва з Францыі, Нямеччыны, ЗША, Расеі і Літвы. Канфэрэнцыя будзе прысьвечана мастакам Парыскай школы, якія нарадзіліся ў Сьмілавічах — Хаіму Суціну і Шрагу Царфіну. Падчас канфэрэнцыі увазе гасьцей будзе прадстаўлена падборка фільмаў і іншых відэаматэрыялаў, прысьвечаных мастакам і створаных у Беларусі і за мяжой. Адкрыцьцё канфэрэнцыі а 10 гадзіне ў малой канфэрэнц-залі гатэлю «Беларусь».

У ГІСТОРЫІ

1670 — горад Ліда атрымаў самакіраваньне паводле Магдэбургскага права, прызначанае яму каралеўскім прывілеем.

1783 — указам расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ Крым быў далучаны да Расеі. Датуль паўвостраў ніколі ня быў расейскім, хоць многія лічаць яго спрадвеку расейскай зямлёй. Сёньня Крым анэксаваны Расеяй у сувэрэннай Украіны.

Праект помніка Кацярыне ІІ ў Крыме

Праект помніка Кацярыне ІІ ў Крыме

1863 — пачалося агульнае антырасейскае паўстаньне ў Менскай губэрні. Людзі паўсюдна зрывалі са сьценаў партрэты гасудара імпэратара, а на дарогах зьявіліся атрады мяцежнікаў. Паўстаньне ўвайшло ў гісторыю пад імем свайго правадыра — Кастуся Каліноўскага.

1919 — польскія войскі занялі сталіцу Літоўска-Беларускай ССР Вільню.

1919 — у Белавескай пушчы быў забіты апошні зубар. Ён быў апошні ўласна беларускі. Тыя зубры, пра якіх ведаем мы і якія жывуць у Белавескай пушчы сёньня — прывезеныя, гэта вынік аднаўленьня папуляцыі.

2000 — у Беларусі была зафіксаваная самая цёплая за ўсю гісторыю замераў тэмпэратура. Слупок тэрмомэтру падняўся да плюс дваццаці сямі градусаў.

Абарона Курапатаў

Абарона Курапатаў

2002 — пад Менскам ва ўрочышчы Курапаты, дзе несьлі кругласутачную варту абаронцы мэмарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, згарэў вялікі вайсковы намёт, у якім начавалі валянтэры. У тую ноч у намёце былі тры чалавекі — Аляксандар Поклад, Васіль Парфянкоў і Ірына Вяткiна. Найболей пацярпеў ад пажару Поклад, якога даставілі ў рэанімацыю лякарні хуткай дапамогі. Абставіны падпалу намёту засталіся нявысьветленыя. Аднак грамадзкі ўздым у справе абароны Курапатаў пасьля гэтага пажару паступова пайшоў на спад.

У ПАМЯЦІ

1190 — памёр Сьвятаполк Юр’евіч, князь тураўскі.

1519 — памёр Войцех Радзівіл, рэлігійны дзяяч ВКЛ, луцкі і Віленскі біскуп.

1602 — памёр Ян Абрамовіч, ваявода менскі і смаленскі, выдавец «Катэхізісу» (1598) з 300 рэлігійнымі песьнямі.

1824 — памёр Джордж Байран, ангельскі паэт.

1881 — нарадзіўся Ўсевалад Ігнатоўскі, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, першы прэзыдэнт Акадэміі Навук Беларусі

Усевалад Ігнатоўскі

Усевалад Ігнатоўскі

1881 — нарадзіўся Валянцін Волкаў, народны мастак БССР.

1882 — памёр Чарльз Дарвін, ангельскі прыродазнавец.

Чарльз Дарвін з сынам

Чарльз Дарвін з сынам

1967 — памёр Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Нямеччыны.

ЦЫТАТА

Сьлязінка на пялёстках вей

У чысьціні сваёй

Была ня болем, а, хутчэй,

Сьвітальнаю расой.

Усьмешка ўспыхнула — і ўраз

Нібыта дзень настаў:

Зь ёй побач бляск сапфіру згас —

Бы месяц той, растаў.

Як вечаровы небакрай

Апошніх промняў сьлед

Захоўвае, калі наўскрай

Сутоньне поўніць сьвет,

— Вось так і сэрца беражэ

Усьмешкі гэтай блік:

Ён сьвеціць, сьвеціць мне яшчэ,

Хоць мілы тварык зьнік.

Джордж Гордан Байран. Пераклад Галіны Дубянецкай

XS
SM
MD
LG