Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачаўся прыём заяваў на конкурс «Басовішча-2015»


Прыём заяваў на конкурс 26-га фэстывалю «Басовішча» абвешчаны 17 красавіка.

Удзельнічаць у ім могуць маладыя гурты, якія аддаюць перавагу беларускай мове выкананьня.

Конкурс будзе складацца з двух этапаў. На першым этапе – 1 чэрвеня – будуць вызначаныя чатыры каманды, якія атрымаюць магчымасьць выступіць з 30-хвілінным сэтам на фэсьце «Басовішча-2015» 17 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок.

На другім этапе, пасьля выступаў канкурсантаў, будзе названы пераможца ўсяго конкурсу, які атрымае магчымасьць сыграць і на другі дзень фэсту – 18 ліпеня, атрымае грашовую ўзнагароду, гарантаванае месца ў лайн-апе «Басовішча-2016» і ратацыі на «Радыё Рацыя» (98,1 FM у Беластоку і Гародні, 99,2 FM FM у Берасьці).

Конкурс маладых гуртоў тут праводзіцца з 1992 году. У розныя часы пераможцамі і ляўрэтамі на ім былі гурты «Мясцовы час», «КальЯн», Znich, Rima, Partyzone, Zero-85, :B:N:, Sciana, IQ48, Indiga, Tarpach, Mauzer, Nevma, «Глюкі», Akute ды іншыя.

Найлепшых вызначыць журы, куды ўвойдзе па адным прадстаўніку арганізатараў з Беларускага аб’яднаньня студэнтаў і фонду Villa Sokrates, кіраўнік Tuzin.fm Сяргей Будкін, шматгадовая арганізатарка «Басовішча» і вакалістка гурта Ilo&Friends Ілона Карпюк, музыка і мастак Юры Асеньнік, журналіст, музыка, саўндпрадусар Лукаш Сьцепанюк.

Як піша Tuzin.fm, падаць заяву можна да 15 траўня праз мэйл konkurs@basowiszcza.org. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у афіцыйнай суполцы «Басовішча» у Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG