Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустракаецца з эўракамісарам Ёганэсам Ганам


Belarus - Lukashenko in Moscow, president.gov.by

Belarus - Lukashenko in Moscow, president.gov.by

Сустрэча эўракамісара па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Ёганэса Гана з Аляксандрам Лукашэнкам адбываецца цяпер у Менску.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Да гэтага, сёньня раніцай, Ган сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Пра зьмест сустрэчы Макея з Ганам амаль нічога не вядома. Міністэрства замежных спраў Беларусі абмежавалася сухім прэс-рэлізам, у якім адзначаецца, што «падчас сустрэчы абмеркаваны стан адносін і пэрспэктывы разьвіцьця супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам па шырокім коле напрамкаў, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве „Ўсходняе партнэрства“ і падрыхтоўку Рыскага саміту УП».

Візытаў у Менск прадстаўнікоў Эўразьвязу такога ўзроўню не было з 2010 году. Апошні раз эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Штэфан Фюле наведваў Беларусь у лістападзе 2010 году, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

XS
SM
MD
LG