Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гэты сьвет патрабуе цябе


Фрэдэрык Рычард Пікерсгіл, “Сьцежка, засланая жарай лістотай” (1862).

Фрэдэрык Рычард Пікерсгіл, “Сьцежка, засланая жарай лістотай” (1862).

Калі я гляджу, як засынае дачка, мне часам хочацца адчуць гэтую бесклапотнасьць, супакой. Мне хочацца, гледзячы на яе, убачыць яе будучыню. Якой жа ты станеш, мая дарагая? Ці палюбіць цябе гэты сьвет? Якім ён будзе? Якой будзе наша краіна? Ці будзе табе прасьцей, мілей і саладзей за нас? Ці будзе табе ўтульней, радасьней і бясьпечней? Ці не адмовісься ты ад усяго таго, што любім мы?.. Сьпі, дзіцятка, сьпі. Гэтая ноч хутка міне і настане новы дзень. А за ім яшчэ адзін, і яшчэ... Гэты сьвет патрабуе цябе штодня. Набірайся сілаў і любові, каб аддаваць, аддаваць, аддаваць да скону дзён.

Наста Дашкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG