Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды: пакараньне вінаватых зьяўляецца прыярытэтам у справе катастрофы MH17


 Журналісты і галяндзкія спэцыялісты на месцы катастрофы самалёта MH17 у раёне сяла Грабава, 11 лістапада 2014

Журналісты і галяндзкія спэцыялісты на месцы катастрофы самалёта MH17 у раёне сяла Грабава, 11 лістапада 2014

Пошук адказных за гібель пасажыраў і сябраў экіпажу малайзійскага «Боінга» ў небе над Данбасам цяпер зьяўляецца прыярытэтам для Нідэрляндаў. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў гэтай краіны Бэрт Коэндэрс.

«Цяпер, калі мы вельмі далёка ад вяртаньня на радзіму парэшткаў ахвяраў, расьсьледаваньне і судовы перасьлед становяцца ўсё больш важнымі», — падкрэсьліў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Нідэрляндаў 16 красавіка.

Між тым, галяндзкія спэцыялісты кажуць, што выявілі новыя парэшткі целаў і асабістых рэчаў зь месца катастрофы пасьля пошуку ў месцах, якія раней былі небясьпечнымі з-за баёў паміж прарасейскімі сэпаратыстамі і ўрадавымі войскамі.

Самалёт рэйсу MH17 быў зьбіты ў небе над Данбасам 17 ліпеня мінулага году, загінулі ўсе 298 чалавек на борце, большасьць зь іх былі галяндцамі.

У сакавіку сродкі інфармацыі Нідэрляндаў паведамілі, што мэталічныя фрагмэнты зь месца катастрофы падобныя да дэталяў ракеты «Бук» расейскай вытворчасьці. Незалежныя дасьледаваньні паказалі, што гэтая ракетная ўстаноўка была прывезеная з Расеі.

XS
SM
MD
LG