Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Люстрацыя або кастрацыя» — у Кіеве пікетавалі Канстытуцыйны суд і патрабавалі люстрацыі ФОТА

  • Паўло Зубʼюк

Сёньня у Кіеве адбылося пікетаваньне Канстытуцыйнага суда Ўкраіны (КСУ), у якім вырашаўся лёс украінскае люстрацыі.

Актывісты грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў былі абураныя тым, што судзьдзі, большасьць зь якіх былі прызначаныя на свае пасады задоўга да Рэвалюцыі Годнасьці, маглі заблякаваць дзеяньне закону пра люстрацыю да ўступу гэтага закону ў сілу.

Старшыня КСУ Юры Баулін заявіў пра ціск на дзейнасьць суду, але акцыя пад сьценамі ўстановы ўсё адно адбылася і сабрала больш за тысячу чалавек.

Суд вырашыў адкласьці разгляд адпаведнасьці закону пра люстрацыю Канстытуцыі на нявызначаны тэрмін.

Актывісты разышліся, але пакінулі на тратуары перад судам вялікі надпіс: «Бог усё бачыць. Здраднікі Ўкраіны» — і пералік імёнаў судзьдзяў, якіх падазраюць у спрыяньні ўзурпацыі ўлады рэжымам Януковіча.

9 красавіка 2015 г. у СБУ паведамілі аб адкрыцьці крымінальнае вытворчасьці супраць Януковіча і судзьдзяў КСУ наконт злоўжываньня службовым становішчам. У СБУ адзначылі, што «крымінальная справа тычыцца ўзурпацыі ўлады, у прыватнасьці нелегітымнага ўнясеньня зьменаў у Канстытуцыю ў 2010 годзе».

XS
SM
MD
LG